?

Log in

No account? Create an account
 
 
26 чэрвеня 2013 @ 23:46
Грыль-бар Садовая 20 (319км М1, Веста, Дзяржынскі район)  
Грыль-бар Садовая 20 (319км М1, Веста, Дзяржынскі район).
Кафэ/рэстаран пра гатэлі Веста, што недалёка ад Дзяржынска на шашы М1.

Трапілі мы туды амаль выпадкова - проста пажадалася есці - ў нядзелю бліжэй да вечара, наведвальнікаў было няшмат, у асноўным транзітныя госці.

Як і ўсе госці - вячэралі на тэрассе, глядзелі і слухалі дождж :-)
Заказвалі салянку мясную (45 тыс быр) , шчы з блінамі (35 тыс быр), рёбры свіныя пікантныя з бульбай ( 76 тыс быр), гарбату (каля 2500).
Рёбры былі сапраўды пікантныя, як мне падалося спачатку, з-за паніроўкі. Супы - падобныя на хатнія і па выгляду праглынаўшых іх, можна зрабіць выснову, што былі смачныя. Усе стравы і гарбата падаваліся у керамічным посудзе.
Абслугоўванне было няспешным і трошкі вясковым, але мы не спяшаліся і ў выніку вырашылі, што для месца арыентыраванага на праезжых расіян і палякаў - зусім не дрэннае, і гасцей па дарозе можна завезці і пакарміць.

Побач з кафэ маецца невялічкая дзіцячая пляцоўка, навакольны гай упрыгоджаны, як і ўся тэрыторыя комплексу.
Карткі прымаюць.

PS: побач знаходзіцца штучнае возера, ўваход на пляж каштуе 20000, для дзяцей - 10000. пракат шэзлонгаў - 50000, катамаран - 50000 за гадзіну.

Старонка комплексу: http://westa.by