Вар'ят (varjat) wrote in cafe_minsk,
Вар'ят
varjat
cafe_minsk

Стары Ціфліс (Старый Тифлис)

Рэстаран Стары Ціфліс пазіцыаніруе сябе як рэстаран грузінскай кухні з грузінскімі паварамі (адзін з двух вядомых мне ў Мінску) і грузінскімі прадуктамі.
Знаходзіцца ў Доме літаратараў (дакладней ў яго дворыке), на вул. Фрунзэ 5, побач з галоўным уваходам у парк імя М. Горкага.

Туды мы шлі мэтанакіравана есці шашлык (185 тыс быр за 200 гр, бараніна), да якога заказалі салат з памідораў, траваў і соўса з грэцкімі арэхамі. Таня брала сабе баклажаны ў выглядзе рулецікаў з соўсам і гранатамі (каля 70 тыс). З напояў - віно грузінскае (25 тыс за 50 гр, звычайна падаюць па 150 гр) і грузінскі ліманад. У мяню з напояў таксама былі піва (не грузінскае) і грузінскія традыцыйныя мінеральныя воды - Баржом (хутчэй за ўсё несапраўдна-экспартны, бо арыгінальны піць немагчыма з-за таго, што ён вельмі салёны) і Набеглаві. Я чамусці быў упэўнены, што нам да шашлыка павінны таксама падаць традыцыйную ляпёшку хачапуры (без якой у Тбілісі нам не падавалі нават хінкалі, дарэчы, у рэстаране хінкалі прапаноўваліся з мясам і грыбамі) і таму яе не заказваў - падалі нейкую булку-лаваш. Шашлык, асабліва пад класічным соўсам ткемалі, быў вельмі добры, але порцыя была маленькая. Салаты таксама былі на вышыні, але, зноўку, жадалася бы не беларускіх маленькіх порцый, а хаця б такіх, якія падаюць самі грузіны.

У цэлым, для тых, хто ніколі не быў у Грузіі - нядрэннае месца, але адразу папярэджваю, кошты тут эўрапейскія, а памеры порцый - беларускія.
Tags: meal, Стары Ціфліс
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments