Вар'ят (varjat) wrote in cafe_minsk,
Вар'ят
varjat
cafe_minsk

Зерно

Кофейня "Зерно" / каврня Зерне.

Трапілі ў кавярню у будні дзень бліжэй да вечара, таму былі вольныя месцы і ў самой кавярне, і каля яе.
Кава - выбар даволі вялікі, пачынаючы ад класічнага эспрэсса і сканчваючы нейкімі экзатычнамі кавамі напоямі, усяго ў мяню каля 15 пазіцый. Што мяне здзівіла, так гэта адсутнасць мокка, латэ макіята (але былі латэ і айс-кава). На спробу ўзялі капучына і латэ. Пра капучына нічога дрэннага сказаць не магу, а вось латэ гатаваць там не ўмеюць... у шкляным стакане было добра бачна, што малако было змешана з кавай, замест чаканых дзвух слаёў. Так як каву робяць на прафесійным абсталяванні, лічу, што гэта памылка персанала. На смак - добра, на эўрапейскі манер, кава нармалёвай тэмпературы і не перажараная.
Дэсерты. Выбар дэсертаў не вялікі, але тое, што прапануюць сапраўды смачнае. Нам прыйшліся да спадобы крэм-брюлэ і шакаладна-вішнёвы торт.
Кошты: капучына 20/27 тыс быр у залежнасці ад памера, латэ - 27. Торт - 30, крэм-брюлэ - 30.
Інтэр'ер просты, у светлых танах, абсалютна не навязчывы.
Вайфай ёсьць, карткі прымаюць. Асноўныя наведвальнікі - моладзь з ноўтбукамі і планшэтамі.

Адрас: Пр. Незалежнасці 46. (паміж аркай да вул. Чырвоназорнай і поштай)
Tags: coffee, Зерно
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments