Вар'ят (varjat) wrote in cafe_minsk,
Вар'ят
varjat
cafe_minsk

Pizza Smile

Pizza Smile ў ProStore на пр. Дзяржынскага 126.
Наведаліся з дзіцём ў суботу недзе ў абед. Знаходзіцца непасрэдна ў будынку гіпермаркета Прастор.
Людзей было даволі шмат, але вольных століказ хапала. На ўваходзе ветліва спыталі, дзе мы жадаем сесці, у зоне палячых, ці не (як зоны падзяляюцца я не заўважыў, але паху тытуня не было). Афіцыянткі былі вельмі ветлівы, уважлівы і не застаўлялі сабе чакаць, сваечасова пыталіся дазволу каб прынесці наступнае блюда. Калі дзіцёнак выраніў лыжку, яна была амаль імгненна заменена афіцыянткай, нават не гледзячы на тое, што мы яе не прасілі аб гэтым. Кава-латэ было добрай, патрэбнай тэмпературы. Піцца "4 сезона" - за свой кошт у 65 тыс за 500 грам была вельмі добрай і смачнай, нават выглядала прыблізна так, як прэзентавана ў мяню. Малочны суп з фрыкадэлькамі быў з задавальненнем з'едзены дзіцём з мамай, але, безумоўна, жадалася каб фрыкадэлек было больш чым бульбы.
Марожанае з шакаладам было роўна на свой кошт. У выніку за 130 тыс (15$) (Суп з фрыкадэлькамі, піцца, марожанае, кава і гарбата) двое дарослых и дзіцё выйшлі даволі сытымі і задаволенымі.

---

Адрас / Address: пр. Дзяржынскага 126 / 126 Dzerzhinski ave (The Prostore hypermarket)
Visa/Mastercard: +
Уражанні / Rate: 4
Tags: pizza, pizza smile
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments