?

Log in

No account? Create an account
 
 
10 лютага 2013 @ 21:06
Bowling club Legend / боўлінг клуб Легенда (ТЦ Град)  
Вітаю, спадарства.
Падзялюся з Вамі сваімі ўражаннямі ў гастранамічна-кававым плане ад наведвання боўлінг клуба Легенда, што ў ТЦ Град. Пра сам боўлінг прынцыпова нічога казаць не буду, але пра ежу сказаць варта. Нас змаглі там здзівіць! Ніколі не думаў, што ў сталіцы Эўрапейскай краіны пачую ад афіцыянткі фразу "А гарбаты ў нас няма...", - "Зусім?", - "Не, ёсьць толькі чырвоная". Прыйшлося браць чырвоную і латэ, а да напояў вырашылі ўзяць марожанае.
Да кавы аніякіх пытанняў няма, акрамя яго кошту - 30 тыс за капучына (3.5$), кошта гарбаты не памятаю, але заказаныя дзве гарбаты прынеслі ў выглядзе дзвух кубкаў і заварачнага чайніку, у якім была ўжо гатовая гарбата, хутчэй за ўсё, зробленная з пакецікаў, так як лістоў гарбаты ў ім мы не знайшлі. Марожанае: два шарыка марожанага з ільдом унутры, парэзаны на две паловы банан, усё гэта паліта шакаладам і пасыпанае какосавай крошкай каштавала 50 тыс (6$).

---
Адрас / Address: вул. Цімірязева 132/2 / 132-2 Tsimiriazeva str.
Visa/Mastercard: -
Уражанні / Rate: 1
 
 
 
SOBAKA: @sobaka_by on 11 лютага 2013 06:31 (UTC)
О, там боулинг есть, оказывается!

Edited at 2013-02-11 06:32 (UTC)