?

Log in

No account? Create an account
 
 
10 лютага 2013 @ 20:37
Salad Drive  
Salad Drive знаходзіцца ў будынку АЗС United Company на пр. Пераможцаў 102. Амаль выпадкова наведаўшыся туды у выхадны дзень вечарам былі прыемна ўражаны, што не гледзячы на фармат установы fast food, амаль усе столікі былі заняты, у тым ліку наведвальнікамі з дзецьмі. Персанал быў вельмі ветлівы і вельмі добра дапамог з выбарам салодкага да кавы. Кава была на ўзроўні, акрамя аднаго моманту - пры прыгатаванні латэ на прафесійным абсталяванні выкарыстоўваюцца аднаразовыя стаканчыкі, але падаецца ўсё у добрым шкляным посудзе. Салодкае прадстаўлена чызкейкамі, пірожнымі і 3-5 відамі тартоў. Пірожныя былі на самым лепшым узроўні. Салаты і гарачыя стравы мы не бралі, за іх не скажам.
Кошты на каву каля 15 тыс (2$), салодкае ад 5 тыс і вышэй, у сярэнім каля 15 тыс.

---
Адрас / Address: Пр. Пераможцаў, 102 / пр. Победителей, 102 / 102 Pobeditelej ave
Побач з / Nearest POI: Minsk Arena Sport Center
Visa/Mastercard/Belcard +
Старонка ў сеціве
Уражанні / Rate: 4+
 
 
 
(Deleted comment)