Вар'ят (varjat) wrote in cafe_minsk,
Вар'ят
varjat
cafe_minsk

Чкалаў-кафэ

Чкалаў-кафэ / Чкалов-кафе / Chkalov-cafe.

Вул. Варанянскага, 17 / 17, Voronianskogo str.

Неяк гулялі мы(трое дарослых і адзін хлопец гадоў дзвух) ў выхадны дзень недалёка ад Дварца Чыгуначнікаў і застаў нас амаль нечакана дождж,.. і з'явілася думка папіць кавы/гарбаты пакуль дождж не скончыцца, а тут, бац, і кафэ Чкалаў як раз пад бокам, аккурат на ўваходзе ў універсам Чкалаўскі.

Зайшлі мы, селі за столікам каля акварыума з дзясаткам жывых і адной дохлай рыбкай :-) Нам адразу падалі мяню і неўзабаве падыйшоў афіцыянт каб даведацца, што мы жадаем. Патрэбна адзначыць, што і зал, і тэраса былі напалову пустыя, але ў зале толькі-толькі скончылася нейкая мерапрыемства. Ну дык вось, паглядзелі мы ў мяню, і ўбачылі, што гарбата кітайская каштавала каля 20000, гарбата папрасцей - каля 8000, свежавыжатыя сокі каля 20000, і быў яшчэ вялікі выбар піццы, ад тысяч 50...

Вырайшылі мы заказаць піццу, сокі свежавыжатыя для дам і каву (лавацца, латэ) даросламу мужыку. Але кажа нам афіцыянт, што ў іх сёння мерапрыемства, шмат наведвальнікаў і піцца будзе гатавацца доўга, - колькі, доўга,- пытаемся мы, - хвілін 30-40. Паглядзелі мы за акенца, дожджык яшчэ лье, але бачна, што хутка скончыцца і кажам хлопчыку, а фіг з ёй, з піццай, давайце нам гароднiну смажаную на грыле 1 штуку, сокі свежыя 2 штукі , латэ і марожанае па адной штуке. І пайшоў афіцыянт запыт выконваць... Прайшло хвілінак 30, за суседні столік прыйшла сям'я, заказалі ежы, піва... а нам ні гародніны, ні кавы з марожаным, зусім нічога... Прайшло яшчэ 15 хвілін, суседзям піва, ежу прынеслі... Завем афіцыянта - любезны, дзе ж наша ежа - выбачаце, шмат людзей, не паспяваем, зараз ужо ўсё будзе, усё гатуецца,- адказвае нам. Чакаем яшчэ 5 хвілін, дождж скончыўся, сонца свеціць, а мы сядзім як дурні і чакаем невядома чаго... Завем зноўку афіцыянта, кажам, ну вы хоць бы напоі прынеслі... Да, да, зараз,- адказвае і збягае. Праз 5 хвілін прынеслі сокі, яшчэ праз 10 марожанае (нясмачнае, хімічнае нейкае, дарэчы). Сокі выпілі, калі марожанае прынеслі мы не вытрымалі, патрабавалі адмяніць рэштку заказа і прынесці рахунак...

Вось неяк так атрымалася: больш за гадзіну часу прачакалі, ушлі галодныя, дзіцё капрызным, а афіцыянт без рубля на гарбату.
Tags: not recommended, Чкалов
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments