?

Log in

Грыль-бар Садовая 20 (319км М1, Веста, Дзяржынскі район).
Кафэ/рэстаран пра гатэлі Веста, што недалёка ад Дзяржынска на шашы М1.

Трапілі мы туды амаль выпадкова - проста пажадалася есці - ў нядзелю бліжэй да вечара, наведвальнікаў было няшмат, у асноўным транзітныя госці.

Як і ўсе госці - вячэралі на тэрассе, глядзелі і слухалі дождж :-)
Заказвалі салянку мясную (45 тыс быр) , шчы з блінамі (35 тыс быр), рёбры свіныя пікантныя з бульбай ( 76 тыс быр), гарбату (каля 2500).
Рёбры былі сапраўды пікантныя, як мне падалося спачатку, з-за паніроўкі. Супы - падобныя на хатнія і па выгляду праглынаўшых іх, можна зрабіць выснову, што былі смачныя. Усе стравы і гарбата падаваліся у керамічным посудзе.
Абслугоўванне было няспешным і трошкі вясковым, але мы не спяшаліся і ў выніку вырашылі, што для месца арыентыраванага на праезжых расіян і палякаў - зусім не дрэннае, і гасцей па дарозе можна завезці і пакарміць.

Побач з кафэ маецца невялічкая дзіцячая пляцоўка, навакольны гай упрыгоджаны, як і ўся тэрыторыя комплексу.
Карткі прымаюць.

PS: побач знаходзіцца штучнае возера, ўваход на пляж каштуе 20000, для дзяцей - 10000. пракат шэзлонгаў - 50000, катамаран - 50000 за гадзіну.

Старонка комплексу: http://westa.by
 
 
26 чэрвеня 2013 @ 23:21
Рэстаран Стары Ціфліс пазіцыаніруе сябе як рэстаран грузінскай кухні з грузінскімі паварамі (адзін з двух вядомых мне ў Мінску) і грузінскімі прадуктамі.
Знаходзіцца ў Доме літаратараў (дакладней ў яго дворыке), на вул. Фрунзэ 5, побач з галоўным уваходам у парк імя М. Горкага.

Туды мы шлі мэтанакіравана есці шашлык (185 тыс быр за 200 гр, бараніна), да якога заказалі салат з памідораў, траваў і соўса з грэцкімі арэхамі. Таня брала сабе баклажаны ў выглядзе рулецікаў з соўсам і гранатамі (каля 70 тыс). З напояў - віно грузінскае (25 тыс за 50 гр, звычайна падаюць па 150 гр) і грузінскі ліманад. У мяню з напояў таксама былі піва (не грузінскае) і грузінскія традыцыйныя мінеральныя воды - Баржом (хутчэй за ўсё несапраўдна-экспартны, бо арыгінальны піць немагчыма з-за таго, што ён вельмі салёны) і Набеглаві. Я чамусці быў упэўнены, што нам да шашлыка павінны таксама падаць традыцыйную ляпёшку хачапуры (без якой у Тбілісі нам не падавалі нават хінкалі, дарэчы, у рэстаране хінкалі прапаноўваліся з мясам і грыбамі) і таму яе не заказваў - падалі нейкую булку-лаваш. Шашлык, асабліва пад класічным соўсам ткемалі, быў вельмі добры, але порцыя была маленькая. Салаты таксама былі на вышыні, але, зноўку, жадалася бы не беларускіх маленькіх порцый, а хаця б такіх, якія падаюць самі грузіны.

У цэлым, для тых, хто ніколі не быў у Грузіі - нядрэннае месца, але адразу папярэджваю, кошты тут эўрапейскія, а памеры порцый - беларускія.
Цэтлікі: ,
 
 
26 чэрвеня 2013 @ 22:48
Кофейня "Зерно" / каврня Зерне.

Трапілі ў кавярню у будні дзень бліжэй да вечара, таму былі вольныя месцы і ў самой кавярне, і каля яе.
Кава - выбар даволі вялікі, пачынаючы ад класічнага эспрэсса і сканчваючы нейкімі экзатычнамі кавамі напоямі, усяго ў мяню каля 15 пазіцый. Што мяне здзівіла, так гэта адсутнасць мокка, латэ макіята (але былі латэ і айс-кава). На спробу ўзялі капучына і латэ. Пра капучына нічога дрэннага сказаць не магу, а вось латэ гатаваць там не ўмеюць... у шкляным стакане было добра бачна, што малако было змешана з кавай, замест чаканых дзвух слаёў. Так як каву робяць на прафесійным абсталяванні, лічу, што гэта памылка персанала. На смак - добра, на эўрапейскі манер, кава нармалёвай тэмпературы і не перажараная.
Дэсерты. Выбар дэсертаў не вялікі, але тое, што прапануюць сапраўды смачнае. Нам прыйшліся да спадобы крэм-брюлэ і шакаладна-вішнёвы торт.
Кошты: капучына 20/27 тыс быр у залежнасці ад памера, латэ - 27. Торт - 30, крэм-брюлэ - 30.
Інтэр'ер просты, у светлых танах, абсалютна не навязчывы.
Вайфай ёсьць, карткі прымаюць. Асноўныя наведвальнікі - моладзь з ноўтбукамі і планшэтамі.

Адрас: Пр. Незалежнасці 46. (паміж аркай да вул. Чырвоназорнай і поштай)
Цэтлікі: ,
 
 
10 лютага 2013 @ 21:36
Pizza Smile ў ProStore на пр. Дзяржынскага 126.
Наведаліся з дзіцём ў суботу недзе ў абед. Знаходзіцца непасрэдна ў будынку гіпермаркета Прастор.
Людзей было даволі шмат, але вольных століказ хапала. На ўваходзе ветліва спыталі, дзе мы жадаем сесці, у зоне палячых, ці не (як зоны падзяляюцца я не заўважыў, але паху тытуня не было). Афіцыянткі былі вельмі ветлівы, уважлівы і не застаўлялі сабе чакаць, сваечасова пыталіся дазволу каб прынесці наступнае блюда. Калі дзіцёнак выраніў лыжку, яна была амаль імгненна заменена афіцыянткай, нават не гледзячы на тое, што мы яе не прасілі аб гэтым. Кава-латэ было добрай, патрэбнай тэмпературы. Піцца "4 сезона" - за свой кошт у 65 тыс за 500 грам была вельмі добрай і смачнай, нават выглядала прыблізна так, як прэзентавана ў мяню. Малочны суп з фрыкадэлькамі быў з задавальненнем з'едзены дзіцём з мамай, але, безумоўна, жадалася каб фрыкадэлек было больш чым бульбы.
Марожанае з шакаладам было роўна на свой кошт. У выніку за 130 тыс (15$) (Суп з фрыкадэлькамі, піцца, марожанае, кава і гарбата) двое дарослых и дзіцё выйшлі даволі сытымі і задаволенымі.

---

Адрас / Address: пр. Дзяржынскага 126 / 126 Dzerzhinski ave (The Prostore hypermarket)
Visa/Mastercard: +
Уражанні / Rate: 4
Цэтлікі: ,
 
 
Вітаю, спадарства.
Падзялюся з Вамі сваімі ўражаннямі ў гастранамічна-кававым плане ад наведвання боўлінг клуба Легенда, што ў ТЦ Град. Пра сам боўлінг прынцыпова нічога казаць не буду, але пра ежу сказаць варта. Нас змаглі там здзівіць! Ніколі не думаў, што ў сталіцы Эўрапейскай краіны пачую ад афіцыянткі фразу "А гарбаты ў нас няма...", - "Зусім?", - "Не, ёсьць толькі чырвоная". Прыйшлося браць чырвоную і латэ, а да напояў вырашылі ўзяць марожанае.
Да кавы аніякіх пытанняў няма, акрамя яго кошту - 30 тыс за капучына (3.5$), кошта гарбаты не памятаю, але заказаныя дзве гарбаты прынеслі ў выглядзе дзвух кубкаў і заварачнага чайніку, у якім была ўжо гатовая гарбата, хутчэй за ўсё, зробленная з пакецікаў, так як лістоў гарбаты ў ім мы не знайшлі. Марожанае: два шарыка марожанага з ільдом унутры, парэзаны на две паловы банан, усё гэта паліта шакаладам і пасыпанае какосавай крошкай каштавала 50 тыс (6$).

---
Адрас / Address: вул. Цімірязева 132/2 / 132-2 Tsimiriazeva str.
Visa/Mastercard: -
Уражанні / Rate: 1
 
 
 
10 лютага 2013 @ 20:37
Salad Drive знаходзіцца ў будынку АЗС United Company на пр. Пераможцаў 102. Амаль выпадкова наведаўшыся туды у выхадны дзень вечарам былі прыемна ўражаны, што не гледзячы на фармат установы fast food, амаль усе столікі былі заняты, у тым ліку наведвальнікамі з дзецьмі. Персанал быў вельмі ветлівы і вельмі добра дапамог з выбарам салодкага да кавы. Кава была на ўзроўні, акрамя аднаго моманту - пры прыгатаванні латэ на прафесійным абсталяванні выкарыстоўваюцца аднаразовыя стаканчыкі, але падаецца ўсё у добрым шкляным посудзе. Салодкае прадстаўлена чызкейкамі, пірожнымі і 3-5 відамі тартоў. Пірожныя былі на самым лепшым узроўні. Салаты і гарачыя стравы мы не бралі, за іх не скажам.
Кошты на каву каля 15 тыс (2$), салодкае ад 5 тыс і вышэй, у сярэнім каля 15 тыс.

---
Адрас / Address: Пр. Пераможцаў, 102 / пр. Победителей, 102 / 102 Pobeditelej ave
Побач з / Nearest POI: Minsk Arena Sport Center
Visa/Mastercard/Belcard +
Старонка ў сеціве
Уражанні / Rate: 4+
 
 
17 траўня 2012 @ 17:05
Чкалаў-кафэ / Чкалов-кафе / Chkalov-cafe.

Вул. Варанянскага, 17 / 17, Voronianskogo str.

Неяк гулялі мы(трое дарослых і адзін хлопец гадоў дзвух) ў выхадны дзень недалёка ад Дварца Чыгуначнікаў і застаў нас амаль нечакана дождж,.. і з'явілася думка папіць кавы/гарбаты пакуль дождж не скончыцца, а тут, бац, і кафэ Чкалаў як раз пад бокам, аккурат на ўваходзе ў універсам Чкалаўскі.

Зайшлі мы, селі за столікам каля акварыума з дзясаткам жывых і адной дохлай рыбкай :-) Нам адразу падалі мяню і неўзабаве падыйшоў афіцыянт каб даведацца, што мы жадаем. Патрэбна адзначыць, што і зал, і тэраса былі напалову пустыя, але ў зале толькі-толькі скончылася нейкая мерапрыемства. Ну дык вось, паглядзелі мы ў мяню, і ўбачылі, што гарбата кітайская каштавала каля 20000, гарбата папрасцей - каля 8000, свежавыжатыя сокі каля 20000, і быў яшчэ вялікі выбар піццы, ад тысяч 50...

Вырайшылі мы заказаць піццу, сокі свежавыжатыя для дам і каву (лавацца, латэ) даросламу мужыку. Але кажа нам афіцыянт, што ў іх сёння мерапрыемства, шмат наведвальнікаў і піцца будзе гатавацца доўга, - колькі, доўга,- пытаемся мы, - хвілін 30-40. Паглядзелі мы за акенца, дожджык яшчэ лье, але бачна, што хутка скончыцца і кажам хлопчыку, а фіг з ёй, з піццай, давайце нам гароднiну смажаную на грыле 1 штуку, сокі свежыя 2 штукі , латэ і марожанае па адной штуке. І пайшоў афіцыянт запыт выконваць... Прайшло хвілінак 30, за суседні столік прыйшла сям'я, заказалі ежы, піва... а нам ні гародніны, ні кавы з марожаным, зусім нічога... Прайшло яшчэ 15 хвілін, суседзям піва, ежу прынеслі... Завем афіцыянта - любезны, дзе ж наша ежа - выбачаце, шмат людзей, не паспяваем, зараз ужо ўсё будзе, усё гатуецца,- адказвае нам. Чакаем яшчэ 5 хвілін, дождж скончыўся, сонца свеціць, а мы сядзім як дурні і чакаем невядома чаго... Завем зноўку афіцыянта, кажам, ну вы хоць бы напоі прынеслі... Да, да, зараз,- адказвае і збягае. Праз 5 хвілін прынеслі сокі, яшчэ праз 10 марожанае (нясмачнае, хімічнае нейкае, дарэчы). Сокі выпілі, калі марожанае прынеслі мы не вытрымалі, патрабавалі адмяніць рэштку заказа і прынесці рахунак...

Вось неяк так атрымалася: больш за гадзіну часу прачакалі, ушлі галодныя, дзіцё капрызным, а афіцыянт без рубля на гарбату.
Цэтлікі: ,
 
 
Live Pub - Французский Паб
Адрес: Минск, ул. Комсомольская, 34
Тел. +375 29 1705771
Актуальность: январь 2011 (свежие впечатления приветствуются в комментах)

Live Pub или Французский Паб позиционирует себя как демократичный бар с живой музыкой, где можно весело и нетривиально провести время. Наличие этой информации в голове у посетителя создает образ эдакой задорной пивной, шумной, разгульной, веселой и хмельной. Тем не менее, уже первое условие для брони столика - сделать заказ не менее 50 тыс. рублей на человека, возвращает нас к суровой белорусской реальности. Ну а переступив порог заведения, осознаешь, что мысли парализованы, шаблон разорван и надо сесть и все внимательно обдумать.

В чем же делоCollapse )
 
 
12 траўня 2011 @ 19:20
Солигорский спорт-бар/кафе Тайм Аут (Time Out). (Солигорск, ул. Заслонова 25, Ледовый дворец).
Вчера туда отправились наши друзья... Итог - острое отравление, в том числе у беременной женщины.

Вердикт: Не рекомендуется ни в коем случае!

PS: это не Минск, но не оставить отзыв не могу.


PPS: Мои извенения кафе Хек-Трик, которое было ошибочно указано изначально.
 
 
Месцазнаходжаньне: Солигорск
 
 
22 сьнежня 2010 @ 23:16
Учора пасьля спробы трапіць у Салодкі Фальварак на Танкавай і ў чарговы раз упэўнішыўся, што з месцамі там цяжка, паспрабавлі папіць каву у "Саквояж"-ы.

Па-першае, трапіць туды не так лёгка, як можа падацца на першы погляд - моцны даводчык дзвярэй разам з вельмі слізкім ганкам проста не дазваляюць вайсці ў установу з першай спробы...

Другім уражаньнем была стылізацыя мяню - яго падалі ў валізе (саквояже), рахунак падалі таксама ў валізы, але ўжо меншым і драўляным.

Мы заказвалі каву-латэ (6520 быр) і я дадаткова - шакаладны кекс "Саквояж" ажно за 12520 быр. Кава хутка з'явілася перад намі, была добрай і марудна папівалася. А вось кекс - з'явіўся роўна ў той момант, калі кава ў мяне скончылася (недзе хвілін праз 30)... афіцыянтка на маю заўвагу, што кава ў мяне ужо скончылася зрабіла выгляд, што не пачула і не бачыла пусты кубак. Уласна фірмовы кекс - нешта незразумелае ў выглядзе растопленага шакаладу змешанага з мукой (альбо робкай спробай прыкінуцца бісквітам) вагай на грам 80 (пры заяўленых 140, калі не памыляюся) зусім не ўразіў...

Апошняе, што дабіла, гэта ўнесены асобным радком цукар коштам 90 быр за кожны пакецік у рахунак... нібыта цяжка далучыць гэта ў кошт кавы і не прыбядняцца...

Трошкі пра мяню. Глядзеў я хутка, што заўважыў: мяска ад 35 тыс быр за порцыю, дэсерты абмежаваны кексам, яшчэ нейкімі дзьвума пунктамі з выпячцы і пяцьцю альбо шасьцю пунктамі марожанага з напаўняльнікамі. Каб нармалёва паесьці - патрэбна выкласьць каля 90-100 тыс. быр за асобу. Асноўныя блюда прадстаўлены ў нармалёвым выбары.

PS: Калі б заказаў ежу і яна была б падобнай на кекс - паставіў бы тэг "Не раіцца", але з-за таго, што заказ складаўся толькі з кексу і кавы - ставіць тэг не буду, можа хто іншы да іх наведаецца і напіша больш разгорнутыя і поўныя ўражаньні.



Адрас: вул. Раманаўская Слабада 26 / 26, Ramanovskaja Sloboda str.
Мятро: Фрунзенская / Frunzenskaja metro station.
Цэтлікі: , ,